Арыштаваныя падазраюцца ў тым, што перадавалі інфармацыю аб вайсковых і стратэгічных аб'ектах па замове разведвальных службаў Расіі. Падазраваныя арыштаваныя ў рамках двух асобных дасудовых расследаванняў. Двое з падазраваных раней служылі ва Узброеных сілах Літвы, адзін з іх працаваў у ВПС Літвы.

Праваахоўныя органы Літвы пачалі расследаванне на падставе інфармацыі ваеннай разведкі, у ходзе расследавання былі праведзеныя дзясяткі ператрусаў. Падазраваным пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 15 гадоў.

Як паведамляе пракуратура Літвы, за перыяд з 2014 года ў Літве раскрыта ў агульнай складанасці 12 чалавек, якія падазраюцца ў шпіянажы. Пяць чалавек ужо асуджаныя і атрымалі тэрміны пазбаўлення волі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру