Дырэктар РТБД мяркуе, што беларускаму тэатру не хапае ўдумлівага гледача, неабыякавага да ўласнай культуры.

«На жаль, у нашай краіне ў тэатры ходзіць 2-3% насельніцтва, у той час як у Берліне або Маскве - 10%. І справа не ў даходах. Людзі хутчэй пойдуць на танную антрэпрызу з вядомымі расійскімі акцёрамі, чым на добрую пастаноўку ў беларускім тэатры. Беларусы грашаць тым, што недалюбліваюць сваё, і ад гэтага робіцца сумна. Лічу, што на сёння дзяржава зрабіла ўсё магчымае для развіцця тэатральнага мастацтва. У нас 28 дзяржаўных тэатраў. Некалькі гадоў таму рэалізавана праграма іх рэканструкцыі, абноўленыя залы і матэрыяльна- тэхнічная база. Да таго ж далёка не ва ўсіх краінах тэатры атрымліваюць дзяржаўныя датацыі, а нам аказваюць падтрымку з дзяржбюджэту ў памеры 70%. Магчыма, рэгіянальным тэатрам бракуе добрых рэжысёраў і акцёраў, але ў Мінску такой праблемы няма. А пытанні фінансавання і драматургіі вырашальныя, трэба толькі працаваць «, - сказаў Уладзімір Карачэўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0