Пад Смаленскам у ДТЗ трапіў аўтобус Мінск — Масква. ёсць шпіталізаваныя, паведамляе Першы тэлеканал.

Як паведамляе смаленскі рэгіянальны партал са спасылкай на ўпраўленне МНС, ДТЗ адбылося на 376 км трасы М-1. Вадзіцель аўтамабіля «Рэно Баксёр» не справіўся з кіраваннем і вылецеў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з пасажырскім аўтобусам.

У ДТЗ пацярпелі сем чалавек, двое шпіталізаваныя ў аддзяленне «Чырвонага крыжа»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0