Міністэрства замежных спраў і гандлю Венгрыі асудзіла напад на будынак Таварыства венгерскай культуры Закарпацця ва Ужгарадзе і заклікала ўвесці місію АБСЕ ў заходні рэгіён Украіны.
Пра гэта ў панядзелак паведаміў на сваім сайце венгерскі ўрад, піша Радыё Свабода.
«Мы спадзяемся, што ўкраінскія ўлады ў найбліжэйшы час знойдуць злачынцаў і даведаюцца пра матывацыю іх учынку. Чакаем, што ўкраінская ўлада гарантуе бяспеку закарпацкіх венграў», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.
У нядзелю, 4 лютага, невядомы кінуў бутэльку з запальнай сумессю ў акно будынка абласнога офіса арганізацыі закарпацкіх венграў у Ужгарадзе.





