Сьляпы герой дажывае жыцьцё ў Вільні
    Горадзе, у якім паветра мае гісторыю
    Ён прачынаецца, прыгадвае галасы дрэваў
    Дакранаецца да ценяў, ідзе па калідоры на кухню
    Гатуе каву, вяртаецца зь ёй у пакойчык
    Бярэ адну зь нялічаных кнігаў
    Што прыгожа і з гатовасьцю стаяць на паліцах
    Сядае ў фатэлю, адкрывае на выпадковай старонцы
    І ўглядаецца ў верш, пра тое, што лепш ня бачыць
    Як час за вокнамі глытае пыл чалавечы.

* * *

Штодзённа ў рубрыцы «Літаратура» на сайце НН — новыя творы і мініятуры. Чытайце для сэрца, чытайце для розуму, чытайце для мовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?