globallookpress

globallookpress

Нарвежка Марыт Б'ёрген стала бронзавым прызёрам лыжнай гонкі на 10 км вольным стылем з раздзельным стартам на Алімпіядзе ў Пхёнчхане. Гэты медаль стаў для яе 12-м у кар'еры (шэсць залатых, чатыры сярэбраныя і два бронзавыя). Раней у Пхёнчхане яна заваявала серабро ў скіятлоне.

У агульным спісе ўладальнікаў найбольшай колькасці алімпійскіх узнагарод на зімовых Гульнях (сярод мужчын і жанчын) Б'ёрген выйшла на другое месца, дагнаўшы нарвежскага лыжніка Б'ёрна Дэлі, у якога таксама 12 медалёў (восем залатых і чатыры сярэбраныя). Яна саступае толькі нарвежскаму біятланісту Уле-Эйнару Б'ёрндалену, які выйграў 13 узнагарод (восем залатых, чатыры сярэбраныя і адзін бронзавы).

Б'ёрген — 18-разовая чэмпіёнка свету, што таксама з'яўляецца рэкордам для лыжных гонак. На Алімпіядзе ў Ванкуверы яна заваявала пяць медалёў (тры золаты, адно срэбра і адну бронзу), стаўшы самым паспяховым удзельнікам Гульняў-2010.

Сочым за Алімпіядай разам з Букмекерскай канторай Марафон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0