Дар'я Домрачава заняла 27-е месца, саступіўшы пераможцы гонкі са Швецыі Ханне Эберг 3 хвіліны 50 секунд (вынік шведкі — 41 хвіліна 07,2 секунды, 0 промахаў).

Домрачава зрабіла чатыры промахі (тут не трэба бегчы штрафныя колы, а адразу дадаюцца хвіліны), прычым яна тройчы спудлавала на апошнім этапе.

Срэбра выйграла Анастасія Кузьміна са Славакіі (адставанне 24,7 секунды, 2 промахі). Трэцяе месца ў пераможцы спрынту і гонкі пераследу Лаўры Дальмаер з Нямеччыны (+41,2, 1 промах).

Надзея Скардзіна заняла сёння 10-е месца (адставанне ад лідара +2,33 хвіліны), Ірына Крыўко — 36-е (+4,18,8), Дзінара Алімбекава — 56-е (+5.56,8)

У 14:15 пачнецца індывідуальная гонка ў мужчын.

У суботу —пройдзе мас-старт у жанчын.

Нагадаем, што ў спрынце Домрачава была 9-й, у гонцы пераследу — 37-й. Скардзіна была 36-й і 14-й адпаведна.

Сочым за Алімпіядай разам з Букмекерскай канторай Марафон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0