Reuters.com
Пра гэта сказала сёння беларуская біятланістка Дар'я Домрачава пасля заваявання срэбра ў мас-старце, адказваючы на пытанне, ці можна казаць ужо пра наступную Алімпіяду.
— Пакуль пра гэта не думаю. Рана так далёка загадваць. Цяпер дакладна не скажу, аднак, мяркую, гэта, напэўна, апошняя для мяне Алімпіяда.
Гэтыя Гульні сталі трэцімі для Домрачавай. У Ванкуверы (2010 год) яна заваявала бронзавы медаль, а праз 4 гады стала трохразовай чэмпіёнкай Сочынскіх гульняў. Сёння ў мас-старце было срэбра.
У Пхенчхане яшчэ пройдзе змяшаная эстафета, а таксама эстафеты ў мужчын і жанчын.
Сочым за Алімпіядай разам з Букмекерскай канторай Марафон.





