Дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Капылоў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы, падзяліўся планамі мовазнаўцаў на 2018 год, перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».

«Мы адчуваем сёння вострую неабходнасць у стварэнні электроннай даведачна-інфармацыйнай службы Правапiс.бай на ўзор расійскага партала Грамота.ру для папулярызацыі роднай мовы», — заявіў Ігар Капылоў.

Грамота.ру — зручны партал, на якім любы ахвотны можа задаць любое пытанне па функцыянаванні мовы і атрымаць кваліфікаваны адказ ад найлепшых моўных спецыялістаў. На сайце таксама багата слоўнікаў, даведнікаў, зручны пошук. 

Таксама сёлета рыхтуецца да выхаду першы «Французска-беларускі слоўнік прававой лексікі». Да канца года плануецца выданне «Італьянская-беларускага слоўніка», а потым і «Беларуска-італьянскага». «Французска-беларускі слоўнік літаратурнай лексікі», як чакаецца, пабачыць свет у 2019-м. Пачалася работа над Беларуска-ангельскай слоўнікам, прызначаным для дыяспары суайчыннікаў, якія жывуць у англамоўных краінах. Запланаваны выхад і пяцітомнага слоўніка сінонімаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0