Jon Olav Nesvold/ZUMAPRESS.com

Jon Olav Nesvold/ZUMAPRESS.com

Беларускі (Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава, Дар'я Домрачава) выйгралі жаночую эстафету на Алімпіядзе ў Пхёнчхане!

Беларускі прабеглі дыстанцыю за 1 гадзіну 12 хвілін 3,4 секунды

Крыўко перадала эстафету трэцяй, Алімбекава чацвертай (хоць была і першай на дыстанцыі), ну а Домрачава, няглядзечы на тры дадатковыя патроны на апошняй стральбе, прыбегла першай.

Усяго беларускі выкарысталі дзевяць дадатковых патронаў на васьмі агнявых рубяжах. Гонка прайшла ва ўмовах парывістага ветру і моцнага снегападу. Швецыя адстала ад нас 10 секундаў.

Домрачавай перад фінішам далі незамацаваны сцяг, ён зляцеў з флагштока ФОТАФАКТ

Срэбра дасталася Швецыі, бронза Францыі.

Каэфіцыент на перамогу зборнай Беларусі у Букмекерскай канторы Марафон дасягаў 21!

У нас тры медалі: золата ў фрыстайле Гуськовай, золата ў эстафеце ў біятлоне і срэбра Домрачавай у мас-старце.

У пятніцу на Алімпіядзе пройдзе эстафета ў мужчын.

Сочым за Алімпіядай разам з букмекерскай канторай Марафон

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна