Тэлевядучы Ягор Хрусталёў узначаліў прэс-службу кампаніі «Еўрагандаль», якой належаць сеткі крамаў «Еўраопт» і «Бруснічка».

Сам Хрусталёў паведаміў «Нашай Ніве», што заняў пасаду «зусім нядаўна».

Ці будзе ён сумяшчаць працу ў «Еўраторгу» з тэлебачаннем, пакуль невядома. Сам Хрусталёў кажа, што гэтае пытанне абмяркоўваецца.

Ягор Хрусталёў быў вядучым аўтарскай перадачы «Простыя пытанні» на канале СТБ, у якой ён гутарыў са знакамітасцямі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?