У Нью-Ёрку цёпла, не тое, што ў Беларусі. У гэтыя выходныя беларусы з Нью-Ёрка ды навакольных гарадоў сабраліся ў мястэчку Асінінг на беразе Гудзона, каб паўдзельнічаць у старажытным беларускім абрадзе Гукання Вясны.

Некалі нашы продкі верылі, што вясна прыходзіць на крылах пералётных птушак, таму дэкаратыўныя птушкі ўпрыгожвалі месца правядзення абраду. Каб прывабіць птушак і паскорыць прыход вясны трэба было сыпануць ячменю або нейкай крупы. Зіма, холад і ўсё нядобрае, з чым кожны хацеў развітацца як мага хутчэй былі ўвасоблены ў выглядзе лялькі Марэны, каторую падчас святкавання патапілі ў халоднай вадзе Гудзона. Аснову абраду Гукання Вясны склалі супольныя спевы, карагоды і гульні пад кіраўніцтвам носьбіта даўніх традыцый бацькаўшчыны Валянціны Якімовіч.

Адметнай рысай правядзення абрадаў з Валянцінай Якімовіч стала вышыванка — усе ўдзельнікі былі апрануты ў сапраўдныя беларускія вышываныя кашулі.Арганізатары мерапрыемства сямья Алены і Пятра Рыжых арэндавалі адпаведнае памяшканне, дзе можна было падсілкавацца падрыхтаванымі загадзя традыцыйнымі беларускімі стравамі, а пазней нават і патанчыць пад беларускую музыку. Гуканне Вясны праходзіць у ЗША штогод і спрыяе пашырэнню ведаў не толькі пра Беларусь, але і пра яе даўнюю гісторыю і старажытныя традыцыі.

Болей фота па гэтай спасылцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?