20-гадовы Уладзіслаў Рыбнікаў, родам з аграгарадка Шчыткавічы, быў у вышуку.
Ён жыў у Мінску, сышоў ноччу з дома 25 лютага. Больш яго ніхто не бачыў.
А 27 лютага цела хлопца знайшлі ў Свіслачы каля вуліцы Кастрычніцкай, паведамляе Следчы камітэт.
«Паводле папярэдняй версіі, смерць не носіць крымінальны характар. Для ўстанаўлення дакладнай прычыны прызначана судова-медыцынская экспертыза», — кажуць у СК.