Marcos Brindicci / Reuters
Служба бяспекі міжнароднага аэрапорта Буэнас-Айрэса затрымала грамадзяніна Расіі. Пры даглядзе яго рэчаў паліцыя высветліла, што ў чамадане ёсць двайное дно, пад якім былі выяўленыя 4 кг какаіну. Пра гэта паведаміла міністр бяспекі Аргенціны Патрыцыя Булрыч.
Паводле яе слоў, меры надгляду сталі больш жорсткімі пасля таго, як паліцыя правяла спецаперацыю па спыненні канала паставак наркотыкаў з Аргенціны ў Расію.
Імя падазраванага не называецца. Не паведаміла Булрыч і пра тое, куды накіроўваўся з Аргенціны расійскі грамадзянін.
Выданне Clarin між тым паведаміла, што 50-гадовы расіянін быў арыштаваны яшчэ ў мінулую нядзелю. Накіроўваўся ён у міжнародны аэрапорт нямецкага горада Франкфурт-на-Майне на самалёце авіякампаніі Lufthansa.





