Reuters.com

Reuters.com

Украінскі спартсмен Аляксандр Абраменка патлумачыў абдымкі з расійскім калегам Іллём Буравым падчас цырымоніі ўзнагароджання на Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане. Пра гэта ён распавёў выданню Укрінфарм.

«Мы, спартсмены, паміж сабой ніколі не гаворым пра палітыку, толькі пра спорт. Сваіх калег з розных краін, у тым ліку і з Расіі, я ведаю шмат гадоў, мы сябруем, ніколі адзін аднаго не крыўдзім. Іллю я абгарнуў нашым сцягам у парыве моцных душэўных эмоцый, павіншаваў яго з бронзавай узнагародай. Ніякіх палітычных момантаў тут шукаць не варта», — заявіў ён.

Фрыйсталіст Абраменка заваяваў залаты медаль, Бураў заняў трэцюю прыступку п'едэстала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0