blesk.cz

blesk.cz

У Чэхіі 50 чалавек памерлі ў выніку грыпу за апошнія тры тыдні, паведамляе мясцовае выданне Blesk.cz са спасылкай на Дзяржаўны медыцынскі інстытут.

Па дадзеных выдання, 43 памерлым было 60 і больш гадоў, астатнім — ад 25 да 59 гадоў. За гэты перыяд у бальніцах было размешчана 199 чалавек. Згодна з прагнозам інстытута аховы здароўя, эпідэмія будзе працягвацца яшчэ некалькі тыдняў, аднак пік ужо пройдзены.

Эпідэмія грыпу, якая пачалася ў лютым 2017 года, працягвалася каля васьмі тыдняў. У бальніцы тады трапілі больш за 300 чалавек, 114 з іх памерлі, піша выданне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0