Паведамленне аб надвычайным здарэнні паступіла выратавальнікам 27 лютага ў 19.22. У жылым доме ў вёсцы Малая Ухалода Барысаўскага раёна разарвала ацяпляльны кацёл на цвёрдым паліве без наступнага гарэння. «У выніку разрыву катла пацярпеў сын гаспадыні», - праінфармавалі ў МНС.

З-за разрыву катла ў доме пашкоджаныя столь і акно.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0