У Беларусі кожны другі жыхар — 51,5% ад агульнай колькасці насельніцтва — штомесяц мае ў сваім распараджэнні суму да 400 рублёў. Такія высновы можна зрабіць, прааналізаваўшы дадзеныя Белстата аб сярэднедушавых наяўных рэсурсах насельніцтва ў чацвёртым квартале мінулага года. Для параўнання: год таму гэты паказчык складаў 62%. Адзначым, што статыстыка ўлічвае абсалютна ўсіх жыхароў, у тым ліку непаўналетніх.

На 1 студзеня ў Беларусі пражывала 9 мільёнаў 491,9 тысячы чалавек. Атрымліваецца, што амаль 4,9 мільёна чалавек штомесяц валодалі сумай да 400 рублёў.

Штомесячнымі сумамі ад 400,1 да 500 рублёў валодалі ў кастрычніку-снежні мінулага года 19,7% беларусаў, ад 500,1 да 600 рублёў — 11,4%, ад 600 рублёў — 17,4%.

І калі ў Мінску кожны трэці жыхар — 33,5% ад усяго насельніцтва сталіцы — валодае сумай ад 600 рублёў у месяц, то ў Магілёўскай вобласці, напрыклад, — 12,2%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?