У ноч на 28 лютага на тэрыторыі ААТ «Белшына» загінуў машыніст пагрузчыка, паведамляе «Камерцыйны кур'ер». Мужчына дапамагаў выцягнуць іншы пагрузчык, які захрас у снезе.

Як распавялі працаўнікі прадпрыемства, кіроўцу пагрузчыка масай пяць тон было неабходна вывезці партыю пакрышак. Аднак з-за снегу і наледзі тэхніка захрасла. На дапамогу адправілі яшчэ адзін пагрузчык, трохтонны, за рулём якога знаходзіўся 36-гадовы мужчына. У ходзе буксіроўкі кола трохтонніка трапіла ў снежную яму. Машына звалілася на бок. Шыя кіроўцы апынулася заціснутай паміж дахам пагрузчыка і зямлёй. Мужчына памёр на месцы здарэння да прыезду хуткай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0