Мужчына перастаў выходзіць на сувязь у пачатку лютага. Пазней высветлілася, што ён загінуў.

30-гадовы гамяльчук Сяргей Віннікаў з’ехаў у сталіцу Расіі 12 студзеня. Ехаў па грошы, шукаць працу. У выніку ўладкаваўся ў «Яндэкс-таксі».

Але менш чым праз месяц мужчына знік. З 4 лютага ён перастаў выходзіць на сувязь. Яго пачалі шукаць. Высветлілася, што мужчыну забілі.

Афіцыйна яго гібель не каментуюцца з этычных меркаванняў, але ёсць інфармацыя, што Сяргея знайшлі задушаным у пад'ездзе, піша партал abw.by.

Цяпер гомельскі пошукавы атрад «Сімуран» абвесціў збор сродкаў, каб дапамагчы маці Віннікава. У яе няма грошай, каб цела сына прывезлі з Масквы. Дапамагчы жанчыне можна тут

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?