У Мінску стартаваў Міжнародны кніжны кірмаш (пр. Пераможцаў, 14). У першы дзень яго традыцыйна наведаюць дзяржаўныя чыноўнікі. Вось кніга, якую набыў на кірмашы міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч. Том каштуе 83 рублі.

Кніга «Князі Олельковичі-Слуцькі» выдадзена кіеўскім выдавецтвам «Балтыя-Друк» ў серыі «Эліта», прысвечанай гісторыі шэрагу вядомых княскіх родаў. У падрыхтоўцы серыі ўдзел бяруць прадстаўнікі чатырох краін: Украіны, Літвы, Польшчы і Беларусі. Сярод іх Алег Дзярновіч і Анастасія Скеп’ян.

Альбом, як называюць выданне самі складальнікі, «Князі Олельковичі-Слуцькі» змяшчае вялікую колькасць ілюстрацый і распавядае пра дынастыю апошніх у гісторыі удзельных кіеўскіх князёў. Фаліянт стаў чацвёртым у серыі. Раней у свет выйшлі кнігі пра князёў Радзівілаў, Астрожскіх і Вішнявецкіх.

Падрабязней пра кнігу:

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру