Паведамленне аб тым, што на возеры ў цэнтры Ліды тоне сабака, паступіла ў мінулы чацвер, 22 лютага. Ратавальнікі тут жа выехалі на месца здарэння. Высветлілася, што сабака праваліўся пад лёд пасярод вадаёма і не можа выбрацца на бераг, піша 0154.by.

Пры дапамозе адмысловага абсталявання ратавальнікі падабраліся да жывёлы і выцягнулі з вады.

Цяпер сабака знаходзіцца ў прытулку для бяздомных жывёл у Харужаўцах. Але як распавялі ў службе адлову, там ён прабудзе яшчэ тыдзень.

Калі не знойдуцца гаспадары або жадаючыя прытуліць сабаку, яго давядзецца ўсыпіць

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0