Тэкст адмовы апублікаваў у фэйсбуку старшыня Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

Фармальная прычына — у спісе заяўнікаў была Вольга Кавалькова ад БХД, якая прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці на працягу года.

Старшыні БНФ Рыгору Кастусёву чыноўнікі Мінгарвыканкама вусна агучвалі альтэрнатыўны варыянт — яны нібыта былі гатовыя дазволіць канцэрт каля Тэатра оперы і балета, але без шэсця.

У аргкамітэце па правядзенні святкавання стагоддзя БНР меркаванні падзяляліся, ці варта настойваць на шэсці.

Чыноўнікі ж, не чакаючы наступнай сустрэчы, адхілілі першасную заяўку.

Цяпер апазіцыя мусіць падаваць новую заяўку (без Кавальковай), чыноўнікі зноў атрымаюць час на яе разгляд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0