Выдавецтва «Галіяфы» прымае ўдзел у XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы.

З 28 лютага па 4 сакавіка на стэндзе выдавецтва можна будзе паразмаўляць з беларускімі і замежнымі пісьменнікамі ды пазнаёміцца з сучаснай літаратурай.

Першым на стэндзе выдавецтва правядзе аўтограф-сесію польскі гістарычны пісьменнік Славамір Копер. У мінулым годзе яго кніга «Жанчыны Другой Рэчы Паспалітай» была перакладзеная на беларускую мову і выдадзеная выдавецтвам «Галіяфы».

Копер лічыцца адным з самых папулярных гістарычных пісьменнікаў Польшчы: у 2016 годзе продаж яго кніг дасягнуў 800 000 асобнікаў. Сустрэцца з Коперам і паразмаўляць з ім пра літаратуру, гісторыю і фемінізм можна 28-га лютага а 17:00.

Сачыце за падзеямі выставы на старонцы мерапрыемства ў фэйсбуку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0