Міліцыя затрымала 20-гадовага хлопца, які абкрадаў жанчын у бязлюдных месцах і спускаў скрадзеныя грошы ў гульнявых клубах. Пра гэта паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Хлопец нападаў на жанчын у сталіцы і ў Мінскім раёне. Ён вырываў у іх сумкі, на бягу даставаў з кашалька грошы, а астатняе выкідаў па дарозе. Некаторым з жанчын былі нанесеныя цялесныя пашкоджанні.

Цяпер вядома пра пяць пацярпелых. Сума агульнай шкоды складае каля 300 рублёў. Як растлумачыў затрыманы, пасля рабавання ён ішоў у гульнявыя клубы, у якіх прайграваў ўсе грошы ў аўтаматах. Малады чалавек афіцыйна быў працаўладкаваны электраманцёрам на адным з дзяржаўных прадпрыемстваў. Яго затрымалі па дарозе з працы.

Раней судзімы не быў, у лістападзе мінулага года дэмабілізаваўся з войска. Па месцы жыхарства характарызуецца станоўча.

Дзеянні затрыманага кваліфікуюцца часткай 2 артыкула 206 (Рабаванне) КК РБ. Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да шасці гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0