Кантрольны пакет акцый клуба перайшоў да 26-гадовага бізнэсмэна з Арменіі Ваге Марцірасяна. У інтэрв'ю sport.tut.by Марцірасян выказаў упэўненасць наконт будучыні «Крумкачоў».

— «Крумкачы» існуюць з 2014 года, а я пра каманду даведаўся толькі год таму, пазнаёміўшыся з Дзянісам Шунто. Гэта здарылася пасля трэцяга ці чацвёртага тура леташняга чэмпіянату краіны. Дзяніс Пятровіч сцісла абмаляваў сітуацыю, распавёў пра фінансавыя праблемы клуба. З тых часоў падтрымліваю каманду як заўзятар. А пасля некаторага часу, узятага на разважанні, падрыхтаваў бізнэс-план спецыяльна пад «Крумкачоў». Ён існуе ўжо даўно, але толькі нядаўна нашы адносіны былі аформленыя. Я сузаснавальнік. Мне належыць кантрольны пакет акцый клуба.

Па словах Марцірасяна, задача на наступны год — застацца ў вышэйшай лізе, фінішаваўшы ў сярэдзіне табліцы. 

«Плануецца, што бюджэт на 2018 год складзе 600 тысяч даляраў. А ў далейшым фінансаванне будзе залежаць ад тэмпаў развіцця клуба», — адзначае Марцірасян.

Па словах бізнэсоўца, у яго сямейны бізнэс у сферы гандлю і паслуг на тэрыторыі роднай Арменіі, іншых краін СНД і Еўропы.

«У Беларусі ў нас нічога няма, але мы думаем пра тое, каб нешта адкрыць тут. Паглядзім, да чаго гэта прывядзе. Пакуль я спыніўся на набыцці футбольнага клуба. Гэта самы вялікі бізнэс, які збіраюся мець у Беларусі», — кажа Ваге Марцірасян.

Раней паведамлялася, што федэрацыя футбола можа не дапусціць «Крумкачоў» да чэмпіяната за парушэнне рэгламенту, клуб падаў апеляцыю.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
Каментатар / Адказаць
12.10.1981 / 16:22
НН, падрыхтуйце, калі ласка, артыкул пра тое як і на чым зарабляюць беларускія футбольныя клубы, якія не гуляюць у еўракубках. Бо я нават не разумею, як можна акупіць 0.5-1 млн. $ на тым, што амаль што нікому не цікава!
0
Каментатар / Адказаць
22.09.2012 / 15:46
Ну калі федэрацыя не дасць Крумкачам ліцэнзію і бізнэсмен не ўкладзе 600 000 даляраў у беларускі стартам "Крумкачы", то гэта будуць дзеянні федэрацыі :
1. Супраць развіцця футболу.
2. Супраць інвестыцый у Беларусь.
1
Каментатар / Адказаць
06.10.2020 / 23:21
самый Серый, ды нiяк яны не акупаюцца.Фактычна гэта сапраудныя дармаеды якiя iснуюць на прымусовае спонсарства выканкамау ды ледзь дыхаючых прадпрыемств дзе людзi зарабляюць па 200р а футболеры па 1тыс мiнiмум ды жывуць усе у Мiнску.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру