Аб такім рашэнні камітэта паведаміў сябра МАК Шаміль Тарпішчаў.
ТАСС
Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) аднавіў сяброўства Алімпійскага камітэта Расіі (АКР) у арганізацыі, паведаміў РБК член МАК і ганаровы прэзідэнт АКР Шаміль Тарпішчаў.
«Усе вынікі праверак нашых спартсменаў, паказалі іх «чысціню». Працэдурна Расіі рабіць нічога не трэба, аднаўленне сяброўства АКР адбылося аўтаматычна, у МАК няма ніякіх нараканняў», — паведаміў Тарпішчаў.





