У Гомельскай вобласці на працягу сутак завялі дзве крымінальныя справы аб злачынствах супраць палавой недатыкальнасці малалетніх.
Пацярпелай па першай справе прызналі 12-гадовую дзяўчынку.
Падазраваны — яе 38-гадовы дзядзька. Супрацьпраўныя дзеянні здзяйсняліся ў вёсцы, куды дзяўчынка прыязджала пагасціць да бабулі. Там мужчына прыставаў да пляменніцы.
Другую справу завялі на 40-гадовага жыхара Лельчыцкага раёна.
У сярэдзіне лютага непрацуючы сельскі жыхар, які злоўжываў спіртнымі напоямі, прыехаў у Мазыр. Мужчына вёў бадзяжны лад жыцця, начаваў у падвалах і пад'ездах шматпавярховых дамоў. Па версіі следства, 20 лютага а 20 гадзіне падазраваны, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, на тэхнічным паверсе дома здзейсніў распусныя дзеянні ў дачыненні да хлопчыка, 2005 года нараджэння.
У дачыненні да абодвух зламыснікаў абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. З іх удзелам праводзяцца следчыя дзеянні.





