Зараз на Паўночным полюсе палярная зіма — сонца не ўзыдзе раней за 20 сакавіка. Звычайна гэта самая халодная пара года, але зараз там назіраецца анамальнае надвор'е. The Washington Post піша, што тэмпература ў адзін дзень паднялася да +2 градусаў па Цэльсіі, што на 30 градусаў вышэй за норму.
«Не было ніводнага пацяплення, нават блізка падобнага на гэта, — сказаў Зак Лабе, вучоны-кліматолаг з Каліфарнійскага універсітэта ў Ірвайне. — Я быў здзіўлены тым, наколькі шырокім было гэта пацяпленне».
«Гэта вар'яцкая зіма, — сказаў Алек Пэці, кліматолаг з NASA. — Я не лічу, што мы перабольшваем».





