Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка хоча замацаваць у канстытуцыі Украіны курс на еўра- і еўраатлантычную інтэграцыю, паведамляе «Украінская праўда».

«У маёй камандзе мы зараз абмяркоўваем прапанову замацавання ў канстытуцыі еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі», — сказаў Парашэнка.

Паводле яго слоў, абедзве ідэі, як сведчаць апытанні, з'яўляюцца кансалідуючымі для грамадства.

«Папраўкі ў асноўны закон маглі б стаць страхоўкай ад любых нечаканасцяў і імператывам для ўсіх палітычных сіл на гады наперад», — падкрэсліў ён.

«Імкненне да сяброўства ў ЕС і НАТА можна было б зафіксаваць у прэамбуле канстытуцыі», — заявіў Парашэнка.

Паводле яго слоў, для гэтага патрэбна падтрымка дзвюх трацін дэпутатаў Вярхоўнай Рады.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Каментатар / Адказаць
01.12.1993 / 20:36
Мудрае рашэнне. Поспехау украiнцам
8
Каментатар / Адказаць
02.05.2011 / 02:48
Абсалютна пустая ў сваёй сутнасці задумка. Ніводная краіна да такога не дадумаліся. Пэўна , гэтая норма створана для адцягення ўвагі ад іншых змен у Канстытуцыю, якія каманда Парашэнкі хоча ўвесці, каб далей клептакратам трымаць уладу.
7
Каментатар / Адказаць
03.05.1973 / 22:00
Дэклараваць лёгка, а стварыць Антыкарупцыйны суд, пазвальняць карумпаваных суддзяў, якія тармозяць справы па жуліках-алігархах, не карыстацца тымі ж самымі схемамі ўзбагачэння, як пры Януку? Час ідзе, краіна ваюя з агэсарам, а бедны прэзыдэнт ніяк не дасць рады тым заганам, супраць якіх украінцы выходзілі на Майдан і нават гінулі. Сам хутка лопне ад грошай, а простым украінцам- адно расчараванне.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру