Мінчукі звярнулі ўвагу на тое, што мост праз Свіслач па праспекце Машэрава (паваротка на Даўмана і праспект Пераможцаў) падпёрты драўлянымі канструкцыямі. Радыё Свабода запыталася ў сталічных камунальнікаў, што здарылася з мостам.

Мост празь Сьвіслач па праспэкце Машэрава

Мост праз Свіслач па праспекце Машэрава, фота «Радые Свабода».

Дырэктар камунальнага рамонтна-эксплуатацыйнага ўнітарнага прадпрыемства «Гараўтамост» (уваходзіць у аб'яднаньне «Гаррамаўтадор Мінгарвыканкама») Валеры Уласевіч сказаў карэспандэнту Свабоды, што бетонныя пліты моста падпертыя згодна з заключэннем інстытута «БелдарНДІ».

«Мост не развальваецца. Гэта зроблена проста ў мэтах умацавання», — сказаў Валеры Уласевіч.

Фота «Радыё Свабода».

На пытанне, у чым сэнс тэхнічнага заключэння, Валеры Ўласевіч сказаў, што «такую інфармацыю даваць не мае права».

Паводле Валерыя Уласевіча, па гэтым мосце «ездзіць бяспечна».

Фота «Радыё Свабода».

Начальнік упраўленьня інфармацыі «БелдарНДІ» Кацярына Грыб таксама адмовілася паведаміць змест заключэння, зробленага інстытутам адносна мосту.

«Вам трэба зьвяртацца ў Мінгарвыканкам, бо мы накіравалі гэты дакумент у Мінгарвыканкам і ён з'яўляецца ўласнікам гэтага дакумента».

Цягам апошніх месяцаў Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі залічыла ў шэраг «аварыйных канструкцый» масты ў пяці гарадах краіны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Каментатар / Адказаць
20.10.2013 / 06:05
скотчем нужно было
2
Каментатар / Адказаць
23.06.1981 / 06:46
Что это такое с мостами?
0
Каментатар / Адказаць
12.10.2019 / 16:16
Ну і што? Калі разваліцца, на пагрузчыку людзі пераправяцца.
Паказаць усе каментары/ 35 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру