Беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч выставіў на дабрачынны аўкцыён алімпійскія акуляры з Лілехамера і смартфон з Пхёнчхана. Таргі пачаліся на пляцоўцы аб'яваў «Куфар» 28 лютага ў 11.00 і працягнуцца да 17:00 13 сакавіка. Атрыманыя ад продажу лотаў грошы будуць перададзеныя выхаванцам Андрэеўскага дзіцячага дома каля Оршы, роднага горада спартсмена.

Смартфоны з алімпійскімі кольцамі на корпусе былі выпушчаныя абмежаванай серыяй для ўдзельнікаў Гульняў у Пхёнчхане. У свеце такіх тэлефонаў усяго 4 тысячы.

Для Сяргея Далідовіча Алімпіяда ў Пхёнчхане стала сёмай ў спартыўнай кар'еры. Найлепшага выніку ён дамогся ў 2014 годзе ў Сочы, дзе заняў пятае месца ў гонцы з масавага старту на 50 км.

«Каб паўдзельнічаць у аўкцыёне, трэба зайсці на «Куфар», убіць у радок пошуку хэштэг #ОлимпийскиеПодарки, знайсці патрэбны лот і ў паведамленні адправіць сваю стаўку аўтару аб'явы. Пры гэтым новая цана павінна быць як мінімум на 5 рублёў вышэйшай за тую, што пазначана на старонцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?