Reuters.com
Брэд Піт і Леанарда Дзі Капрыа сыграюць галоўныя ролі ў новай карціне Квенціна Таранціна. Пра гэта паведамляе Variety са спасылкай на Sony Pictures.
Стужка атрымала назву «Аднойчы ў Галівудзе». Дзеянне фільма будзе адбывацца ў 1969 годзе, а сюжэт будзе будавацца вакол секты серыйнага забойцы Чарльза Мэнсана і забойства Шэран Тэйт, жонкі рэжысёра Рамана Паланскага.
Дзі Капрыа сыграе былога акцёра тэлесерыяла Рыка Далтана, а Піт — яго каскадзёра Кліфа Бута. Абодва героі не могуць знайсці сабе месца і не пазнаюць Галівуд. Паводле сюжэта, суседкай Далтана з'яўляецца Тэйт.
Фільм выйдзе на экраны 9 жніўня 2019 года — роўна праз 50 гадоў з дня забойства Шэран Тэйт членамі секты Мэнсана.