Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў сёння падчас рабочай сустрэчы з намеснікам прэм'ер-міністра Міхаілам Русым праблемныя пытанні паставак беларускага малака ў Расію, піша БелТА
Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што паміж Беларуссю і Расіяй зноў пачаліся спрэчкі аб пастаўках малака. У гэтым пытанні было даручана разабрацца Міхаілу Русаму.
«Але хачу сказаць, што без адказу такія рэчы не застануцца. Мы проста трываць гэта не будзем. Бо мяне спецслужбы інфармуюць, што завезлі з Новай Зеландыі ці аднекуль сухое малако (гэта іх справа), з'явіліся лішкі, і яны пачынаюць нас прытрымваць, пакуль рэалізуюць тое малако па высокіх цэнах. Таму ім не падабаецца таннае малако», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
«Мы ім аддамо сваё малако па той цане, якую лічым патрэбнай, а яны няхай расейцам павялічваюць цану, калі там ужо рускія людзі, масквічы або піцерцы, аб'еліся новазеландскім малаком. Таму мяне цікавіць, як вырашаецца гэтае пытанне», - сказаў ён.