1 сакавіка, у год стагоддзя БНР, адзначае круглую дату і адзін з найруплівейшых яе даследчыкаў.

Анатоль Сідарэвіч нарадзіўся ў 1948 годзе на хутары Доўгі Лес на Піншчыне.

У жыцці яму давялося зведаць і звальненне з працы за крытыку савецкага ладу, і сачэнне КГБ, і карную псіхіятрыю.

У 1980-я Анатоль Сідарэвіч браў актыўны ўдзел у заснаванні дэмакратычных грамадскіх рухаў — Беларускага народнага фронту і сацыял-дэмакратыі. Ён перакананы марксіст і шчыры вернік-уніят.

Ужо паўстагоддзя Сідарэвіч — заўважная асоба ў беларускім культурным полі. Ён пераадкрыў для нашай гісторыі братоў Луцкевічаў, выявіў і ўдакладніў безліч гістарычных звестак пра час, калі вырашаўся лёс Беларусі — пачатак ХХ стагоддзя. Лічыць яго выданні і публікацыі — марная справа…

Жадаем спадару Анатолю моцы, натхнення і настрою. «Бо кожны, хто просіць, атрымлівае, і, хто шукае, знаходзіць, і хто грукаецца, таму адчыняць».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру