Расія рыхтуе тэатр ваенных дзеянняў да вялікай вайны, так лічыць адзін з удзельнікаў другой часткі дэбатаў «Тэрыторыя праўды» з Яўгенам Кісялёвым і Святланай Калінкінай на «Белсаце».
Удзельнікі ток-шоу мяркуюць, што у 2018-м эскалацыя напружання паміж Расіяй і Захадам магчымая ў любы момант. Чаму можа пачацца вайна? Хто можа стаць наступнай цэллю Пуціна?
У першай частцы дэбатаў «Пуцінская іголка. Як з яе саскочыць» гаворка ішла пра эканамічны ўплыў Расіі на суседзяў.
Цяпер эксперты з пяці краін дыскутуюць аб ваеннай пагрозе з боку Расіі для яе суседзяў.
Эксперты:
Павел Фельгенгаўэр
вайсковы аглядальнік «Новой газеты», Расія;
Аляксандр Харэбін
палітычны аглядальнік, экс-кіраўнік Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Украіны;
Андрэй Паротнікаў
кіраўнік аналітычнага праекта Belarus security blog;
Марус Лаўрынавічус
вядучы эксперт Вільнюскага інстытута палітычнага аналізу, Літва;
Лукаш Адамскі
доктар гістарычных навук, намеснік дырэктара Цэнтра польска-расійскага дыялогу і згоды, Варшава.
Сп.з.о.о. «Стрымлайн», вул.Упальна, 96/24, 15-668, Беласток, Польшча ІНН 542-322-99-42