Сярод магчымых выканаўцаў Лявон Вольскі, «Крама», Neuro Dubel і «Дзецюкі». Яны разглядаюць варыянт выступіць на канцэрце ў гонар стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі.

Пра гэта паведаміў у жывым эфіры Радыё Свабода адзін з арганізатараў мерапрыемства Павал Белавус.

Канчатковае рашэнне па праграме будзе прымацца, калі ўжо будзе рашэнне аб дазволе. Вядуцца перамовы з Лявонам Вольскім (у фармаце «Крамбамбулі» ці з музычным складам), «Крамай», «Дзецюкамі», Neuro Dubel, Міхалком.

Напрыканцы студзеня ў каментары Радыё Свабода Лявон Вольскі назваў ідэю адзначаць 100 год БНР канцэртам ён назваў «безумоўна выдатнай».

Арганізатары канцэрту вядуць перамовы наконт выступу на святочным канцэрце Сяргея Міхалка. На 25 сакавіка ў гурта Brutto быў запланаваны канцэрт у Мазыры. У гастрольным туры Brutto па Беларусі гэтая дата вольная. Ці будуць выступаць музыкі 25 сакавіка, пакуль не паведамляецца.

«Мы хочам, каб Міхалок у фармаце пад гітару тры песні, з Brutto ці «Ляпісамі» прысутнічаў. Бо гэта чалавек, чые песні на беларускай мове сталі гімнамі», — кажа Павел Белавус.

Паводле Паўла Белавуса, у Мінгарвыканкам не трэба будзе падаваць гастрольнае пасведчанне са спісам музыкаў, бо канцэрт будзе бясплатным. Музыкі, з якімі былі перамовы, не хочуць каб канцэрт на Дзень Волі пераўтварыўся ў палітычную акцыю.

«Мы цудоўна ведаем, калі палітыкі не бралі адказнасьць, музыкі пагаджаліся ў 2006 годзе ці раней выступаць на іх мерапрыемствах, а яны пераўтвараліся ў палітычнае. У выніку яны (музыкі) знікаюць з эфіраў на 5-10 гадоў. Яны гэтым зарабляюць на жыццё. Яны знікаюць, і мы пачынаем вінаваціць уладу, а не палітыкаў», — сказаў Белавус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0