Праграміст з Нідэрландаў Аркайц Гаро распрацаваў сістэму распазнання морды ката, піша Мotherboard.

Сістэма працуе ў некалькі этапаў: яна засякае які-небудзь рух каля ўваходных дзвярэй дома Гаро, далей спецыяльны датчык актывуе камеру і яна фатаграфуе тое, што адбываецца.

Здымак адразу ж адпраўляецца на воблачную платформу распазнання малюнкаў, дзе аўтаматычна параўноўваецца з папярэдне загружанымі фатаграфіямі Бобіса.

Калі праграма бачыць супадзенне, гаспадар хаты атрымлівае апавяшчэнне на мабільны з тэкстам «Адчыні дзверы!».

Уся справа ў тым, што да Гаро часта прыходзіць суседскі кот Бобіс. Ён прыходзіць да яго дома ўжо некалькі гадоў. Спачатку праграміст думаў, што кот бяздомны, але затым высвятліў, што жывёла належыць суседу.

«У Бобіса выпрацаваўся нейкі асаблівы расклад наведвання нашага дома. Так што нам з жонкай захацелася ведаць, калі ён зноў прыйшоў і чакае, каб мы яму адчынілі», — распавядае Гары.

Сістэма дапамагае адрозніць Бобіса ад іншых жывёл, якія часам прабягаюць міма дома праграміста.

Стварэнне сістэмы заняло ў распрацоўшчыка ўсяго некалькі гадзін і абышлося ў $50.

Паводле яго слоў, калі падчас здымкі фатаграфіі Бобіс глядзіць у камеру, то сістэма пазнае ката амаль у 100% выпадкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0