У выніку пажару, які адбыўся ў Рэспубліканскім наркалагічным дыспансеры ў Баку, загінулі, па папярэдніх дадзеных, не менш за 30 чалавек.

Пра гэта паведамляе азербайджанскае агенцтва АПА са спасылкай на Аб'яднанне судова-медыцынскай экспертызы і паталагічнай анатоміі. Дакладная колькасць загінулых і пацярпелых высвятляецца.

«Sputnik Азербайджан», у сваю чаргу, паведамляе, што, па неафіцыйных дадзеных, з месца здарэння на судмедэкспертызу дастаўлены 26 целаў

Пажар у адным з карпусоў Рэспубліканскага наркалагічнага дыспансера ў Баку пачаўся каля 06:00 па мясцовым часе. Паводле папярэдніх дадзеных, у будынку знаходзіліся ляжачыя пацыенты, якія не змаглі яго пакінуць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру