У жніўні мінулага года кампанія Google купіла беларускую кампанію AIMatter Юрыя Мельнічака і Юрыя Гурскага. І вось зараз беларуская распрацоўка ўкаранёна ў YouTube і хутка будзе даступная мільёнам карыстальнікаў па ўсім свеце. Пра гэта паведамляе Techcrunch.

Гаворка ідзе пра лёгкую магчымасць змены фону пры запісе відэа. Адпаведная опцыя video segmentation («сегментацыя відэа») ужо пачынае тэставацца ў YouTube Stories. Пакуль гэта выбарачнае тэставанне — калі ў вас з'явіўся адпаведны значок у меню — значыць, вы — тэстар.

Пра тое, калі менавіта опцыя, якая выкарыстоўвае працу нейрасетак, стане даступная ўсім карыстальнікам, пакуль не паведамляецца.

Кампанія AIMatter выпусціла два дадаткі Fabby і Fabby Look. Fabby ўмее аддзяляць твар на сэлфі ад фону — яго можна размыць або замяніць на касмічныя пейзажы, трапічныя прыгажосці ці кацянят. Fabby Look можа памяняць колер валасоў. Абодва сэрвісы працуюць як з фота, так і з відэа ў рэжыме рэальнага часу незалежна ад падключэння да Сеткі.

Дадаткі былі «вітрынай» для распрацовак кампаніі. Галоўнае тут — сама магчымасць хутка апрацаваць малюнак з дапамогай нейронавых сетак. Па словах распрацоўшчыкаў, падобны падыход яны рэалізавалі першымі ў свеце. Імаверна, гэта і зацікавіла ў свой час Google.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру