На першай арганізацыйнай сесіі Мінгарсавета 28-га склікання абраны старшыня. Ім стаў Васіль Панасюк, перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».

Васіль Панасюк абіраўся дэпутатам Мінгарсавета 24-га, 25-га, 26-га і 27-га скліканняў, з'яўляўся намеснікам старшыні пастаяннай камісіі Рады па эканамічным развіцці, фінансах і бюджэце. З лютага 2013-га ўзначальваў Мінгарсавет 26-га склікання. У красавіку 2014-га абраны старшынёй Мінгарсавета 27-га склікання.

Панасюк Васіль Васільевіч нарадзіўся 13 лютага 1966 года ў пасёлку Мухавец Брэсцкага раёна. У 1988-м скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «электрычныя сістэмы і сеткі». У 1994 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «эканоміка і кіраванне вытворчасцю», атрымаўшы кваліфікацыю «эканаміст-менеджар».

Пачаў свой працоўны шлях у 1988-м электраслесарам па рамонце электрычных машын электрычнага цэха Мінскай ЦЭЦ-4, далей працаваў інжынерам, майстрам вытворчага ўчастка, старшым майстрам электрычнага цэха, намеснікам начальніка вытворча-тэхнічнага аддзела станцыі.

Абіраўся старшынёй прафсаюзнага камітэта Мінскай ЦЭЦ-4. У 1999 годзе прызначаны намеснікам дырэктара станцыі па інфармацыйна-выхаваўчай рабоце.

У 2001-м пераведзены намеснікам дырэктара па эканамічных пытаннях.

З 2003 года быў дырэктарам філіяла «Мінская ЦЭЦ-4» РУП «Мінскэнерга».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру