president.gov.by

president.gov.by

«Літаральна выціснулі з прадпрыемстваў гэтую сярэднюю тысячу ў канцы года. Але 80% работнiкаў яе і ў вочы не бачылі», — заявіў Аляксандр Лукашэнка пра сярэдні заробак 1000 рублёў, заслухоўваючы справаздачу ўрада, Нацбанка, аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама аб выніках работы эканомікі краіны за 2017 год і задачах па забеспячэнні ўстойлівага эканамічнага росту.

Гаворачы аб цэнах і заробках, ён заявіў:

— Я ведаю, што стаіць за гістарычна нізкім узроўнем інфляцыі і амаль тысячай рублёў у снежні. Вы ж літаральна выціснулі з прадпрыемстваў гэтую сярэднюю тысячу ў канцы года. Але 80% работнiкаў яе і ў вочы не бачылі.

У паловы — гэта ніжэй 640 рублёў. А 10% насельніцтва краіны змаглі зарабіць не больш за 300 рублёў.

Гэта жыхары ў раёнах, дзе альтэрнатывы ў плане працаўладкавання няма, — сказаў кіраўнік краіны, перадае «СБ».

Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што да гэтага часу не бачыў графіка росту зарплаты на 2018 год. Больш за тое:

— Паводле маёй інфармацыі, дасягненне і ўтрыманне у 2018 годзе заработнай платы на ўзроўні тысячы рублёў не пацвярджае ніводная з абласцей. Гэта таксама кажа пра тое, што вы пакуль не здольныя яе забяспечыць.

Але хачу папярэдзіць губернатараў: глядзіце, нарвецеся! Напэўна, занадта добра вы жывяце - і занадта адарваліся ад людзей. Вы што, не ведаеце, што на 300 рублёў у месяц пражыць сёння практычна нельга?!

Эканомце на чым хочаце — але тысячу рублёў сярэдняй зарплаты забяспечце! І перш за ўсё — за кошт павышэння заробку тым, каго можна назваць асновай нашай дзяржавы — настаўнікаў, дактароў, тых, хто выхоўвае нашых дзяцей. Трымаць іх на галодным пайку — вар'яцтва.

Нагадаем, што сярэдні заробак беларусаў пасля імклівага снежаньскага росту зваліўся ў студзені на 136 рублёў — да 859 рублёў. Гэта на 136,3 рубля менш, чым у снежні (995 рублёў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0