Кіраўнік краіны сёння заслухоўвае справаздачу ўрада, Нацыянальнага банка, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама аб выніках працы эканомікі за 2017 год і задачах па забеспячэнні ўстойлівага эканамічнага росту.

Ён, у прыватнасці, звярнуў увагу, што, на думку некаторых службовых асобаў, цуду пакуль не адбылося — на паляпшэнні эканамічнай сітуацыі ў краіне адбіліся падрослыя цэны на нафту і ажыўленне попыту ў Расіі.

«Сёння я менш за ўсё хацеў бы ўнікаць у рознага роду лічбавыя вынаходствы. Інфармацыя, якая да мяне паступае, кажа тым, што людзі паляпшэнняў пакуль не адчуваюць. Палова жыхароў краіны лічыць, што ў 2017 годзе сацыяльна-эканамічная сітуацыя працягнула пагаршацца, каля 40% — змен не заўважылі. зразумела, што гэта сацыялагічнае апытанне, зразумела, што гэта залежыць ад настрояў, але сацыялагічныя апытанні супастаўныя, і мы параўноўваем іх. Пры гэтым члены ўрада, мясцовыя органы ўлады захапіліся іншым — паказчыкамі і іх дасягненнем. Лічба стала важней за сутнасць. Такія падыходы — гэта рашэнні аднаго дня, і людзям ад гэтага лепш не стане», — перадае словы кіраўніка краіны яго прэс-служба.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру