Армен Саркісян па выніках галасавання ў Нацыянальным сходзе абраны чацвёртым прэзідэнтам Арменіі, паведамляе news.am
Саркісян быў адзіным кандыдатам на пасаду прэзідэнта. Яго кандыдатуру высунула кіруючая кааліцыя — Рэспубліканская партыя Арменіі і «Дашнакцуцюн». Саркісян атрымаў 90 галасоў «за», 10 дэпутатаў прагаласавалі «супраць».
У адпаведнасці з унесенымі ў 2015 годзе папраўкамі ў Канстытуцыю Арменія ўпершыню выбірае прэзідэнта не шляхам агульнадзяржаўных выбараў, а галасаваннем у парламенце, а сама Рэспубліка перайшла да парламенцкай формы кіравання, і першай службовай асобай дзяржавы становіцца прэм'ер-міністр.
З 2008 года прэзідэнтам Арменіі быў Серж Саргсян.