Пра гэта ён заявіў на справаздачы ўрада, Нацыянальнага банка, аблвыканкамаў за 2017 год па пытаннях эканомікі, піша БелТА

«Людзям усё роўна, якая ў нас у краіне сярэдняя інфляцыя. Яны робяць высновы па цэнах на тавары, якія купляюць кожны дзень. А там рост як мінімум на 8—10% за год. А калі паслугі сюды дадаць, то і больш, а не 4,5% ці 6%.

Таму рост цэн для насельніцтва па-ранейшаму з'яўляецца праблемай нумар адзін.

Маё патрабаванне да кіраўніка Нацбанка, як і 4 месяцы таму, — скарачэнне інфляцыйных чаканняў», — сказаў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна