Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад урада скараціць знешні доўг, паведамляе БелТА.
«Сёння нам трэба максімальна пазбавіцца ад знешніх даўгоў. Яны скоўваюць нашы магчымасці, асабліва сацыяльныя, — заявіў Лукашэнка. — Аддаваць каля 10 працэнтаў ВУП толькі на абслугоўванне дзярждоўгу — недазвольная раскоша».
Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, бюджэт — гэта асаблівае пытанне. Ён запатрабаваў, каб у 2018 годзе работу па бюджэтным працэсе пачалі па-новаму.
Што датычыцца дзяржаўнага доўгу, то патрабаванне Лукашэнкі — яго скарачэнне.





