Фота з Вікіпедыі.

Доктар гістарычных навук, прафесар Георгій Штыхаў памёр у 90 гадоў.

Ён нарадзіўся ў 1927 у Навабеліцы каля Гомеля. Пачаў свой шлях гісторыка з настаўніцтва ў Гарадзенскай і Гомельскай абласцях. Пасля прабіўся ў навуку. Капаў і даследаваў Полацк, Віцебск, Менск, іншыя гарады колішняга Полацкага княства. Даследаваў 300 курганоў.

Працаваў у Акадэміі навук Беларусі. Падрыхтаваў 2 дактароў і 19 кандыдатаў навук. Выдаў паўтара дзясятка кніг.

Узначальваў Беларускую асацыяцыю ахвяр палітычных рэпрэсій. Актыўна ўдзельнічаў у змаганні за незалежнасць і дэмакратыю ў складзе Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада».

Гэта быў нястомны працаўнік і сумленны чалавек.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру