У Беларусі ў будаўнічай сферы будуць павялічаныя заробкі ў сярэднім на 20%. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» распавёў міністр будаўніцтва і архітэктуры Анатоль Чорны, піша Tut.by.
«Што тычыцца сітуацыі ўнутры краіны, мы перагледзелі расцэнкі па асабліва адказных работах, зварачных работах на нафтаперапрацоўчых прадпрыемствах, хімічных прадпрыемствах — тут таксама будзе павелічэнне каля 30%», — паведаміў міністр.
Паводле яго, па агульнабудаўнічыя спецыяльнасцях рост заробкаў складзе прыкладна 20% ўсіх катэгорыях.
Анатоль Чорны ў той жа час падкрэсліў, што заробак павінен быць зароблены, таму патрэбна павялічыць прадукцыйнасць працы.
Напярэдадні, нагадаем, Лукашэнка даў даручэнне ўраду павялічыць заробкі ў Беларусі да 1000 рублёў.
«У паловы — ніжэй за 650 рублёў. А 10% насельніцтва краіны змаглі зарабіць не больш за 300 рублёў. Гэта жыхары ў раёнах, дзе альтэрнатывы ў плане працаўладкавання няма», — адчытаў прэзідэнт прысутных і запатрабаваў на працягу года павялічыць ўзровень сярэдняй зарплаты ў краіне больш за 1000 рублёў.