«Перспектыва выжывання польскай меншасці ў Беларусі?» — такую тэму прапанаваў для абмеркавання ксёндз-прафесар Раман Дзванкоўскі падчас сустрэчы 22 лютага ў Брэсце ў памяшканні польскай школы імя Ігната Дамейкі.

На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі брэсцкіх каталіцкіх парафій, настаўнікі польскай мовы, кіраўнікі польскіх арганізацый, польскі консул у Брэсце Ежы Грыманоўскі.

У сваёй прамове святар найбольшую ўвагу звярнуў на стварэнне нацыянальнага Беларускага Касцёла, замест, паводле яго, наднацыянальнага Касцёла ў Беларусі. Адной з прычын беларусізацыі і русіфікацыі ён назваў працу ў Беларусі 1990-х гадах польскіх святароў, якія не гатовыя былі падтрымліваць польскасць у Беларусі.

Як паведамляе Echo Polesia, падчас сустрэчы быў дасягнуты кансэнсус наконт агульнай слабасці польскага руху ў абарону польскай мовы ў Касцёле, і хоць ніхто не ставіць пад сумнеў права беларусаў на удзел у Імшы па-беларуску, было заяўлена, што маштабы ўвядзення беларускай мовы ў жыццё Касцёла і літургію непрапарцыйна вялікія ў параўнанні з працэнтам вернікаў беларускай нацыянальнасці. Таксама заяўлялася, што гэта аслабляе аўтарытэт Каталіцкай Царквы ў вачах вернікаў-палякаў, якія нібыта складаюць большасць у каталіцкіх парафіях.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру