Белчыгунка патлумачыла, якія змены адбудуцца пасля ўступлення ў сілу Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 лютага 2018 г. № 159.

Асноўныя змены датычацца правілаў перавозкі ручной паклажы, перавозкі жывёл, парадку пераафармлення праязных дакументаў і іх вяртання.

У частцы перавозкі ручной паклажы выключаецца пункт, які вызначаў пералік рэчаў, якія перавозяцца бясплатна, нягледзячы на іх памеры (лыжы з палкамі, сноўборды, саджанцы раслін і інш.). З гэтага часу сума трох вымярэнняў ручной паклажы не павінна перавышаць 200 см, яна можа мець вагу не больш за 36 кг. Усё, што не адпавядае гэтаму патрабаванню, лічыцца багажом і аплачваецца асобна.

Новы дакумент выключае неабходнасць дадатковай аплаты пры перавозцы дробных жывёл (калі перавозка ажыццяўляецца ў межах нормы ручной паклажы на месцах, прызначаных для размяшчэння ручной паклажы).

Адносна парадку пераафармлення праязных дакументаў, пастановай прадугледжана кампенсацыя пасажыру розніцы кошту першапачатковага і зноў аформленага праязнога дакумента ў выпадку змяншэння кошту паездкі пры пераафармленні праязнога дакумента на іншы цягнік, які адыходзіць раней.

Змены датычацца і вяртання кошту праезду ў выпадках шэрагу нестандартных сітуацый. Напрыклад, пры адсутнасці месца ў цягніку, на якое быў набыты квіток, і згодзе пасажыра на іншае месца ў вагоне ніжэйшага тыпу і (або) класа, пасажыру кампенсуецца розніца ў кошце праезду. Калі прапануецца месца ў вагоне больш высокага тыпу і (або) класа — дадатковая аплата не спаганяецца.

Таксама дакументам вызначана, што пры затрымцы адпраўлення цягніка больш як на гадзіну са станцыі пасадкі пасажыра, якога чакае перасадка з аднаго на другі цягнік (інтэрвал паміж якімі складае больш за 1 гадзіну), ён можа вярнуць на першапачатковай станцыі адпраўлення праязныя дакументы (квіткі), набытыя на ўвесь маршрут.

Таксама ў перыяд масавых перавозак разглядаецца магчымасць у перспектыве рэалізацоўваць квіткі без месца (праезд стоячы) у цягніках рэгіянальных ліній бізнэс-класа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0